https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Карбалевіч: Адносіны Беларусі з Захадам пераходзяць у стадыю халоднай зімы


У 2011 годзе адносіны Беларусі з Расіяй, Еўрасаюзам і ЗША будуць развівацца канфліктна. Такую думку выказаў палітолаг Валерый Карбалевіч.
«З Расіяй у Беларусі адносіны канфліктныя заўсёды па азначэнні з-за самой мадэлі гэтых адносінаў. У мадэлі самой Саюзнай дзяржавы закладзены канфлікт, — сказаў эксперт. — Будзе тое, што мы назіраем апошнія гады, — успышкі сварак і прымірэнні, зноў успышкі і зноў прымірэнні».

У той жа час, мяркуе Карбалевіч, планаў па змене ўлады ў Беларусі ў Расіі няма. «Зусім не факт, што на змену Лукашэнку прыйдзе палітык, які будзе настроены больш прарасійска. А Расія мае ўжо багаты вопыт у адносінах з іншымі дзяржавамі, калі Расіі не падабаўся нейкі палітык і яна нават садзейнічала яго змене, а новы палітык яшчэ больш дыстанцыраваўся ад Расіі», — сказаў Карбалевіч. У якасці прыкладу ён прывёў Грузію і Малдову і падкрэсліў, што, «апёкшыся на гэтых прыкладах,

Расія будзе вельмі асцярожна думаць, ці варта мяняць Лукашэнку».
Пры гэтым, на думку Карбалевіча, «нават калі б Расія прыняла рашэнне па змене Лукашэнкі, у яе няма рычагоў і механізмаў для змены ўлады ў Беларусі». «Расія ведае, як, напрыклад, садзейнічаць прыходу да ўлады патрэбных палітыкаў у іншых краінах — даць грошай, дапамагчы з паліттэхналогіямі. Але ў Беларусі няма выбараў, таму такая тактыка сэнсу не мае. А іншых спосабаў змены ўлады Расія не ведае», — сказаў эксперт.

Ён лічыць, што Расія працягне «ціск на самога Лукашэнку з тым, каб зрабіць яго больш падатлівым».

Што да адносінаў з Захадам, то, на думку Карбалевіча, тут наспявае сур’ёзны канфлікт.

«Захад гатовы нейкія санкцыі ўводзіць, былі вельмі жорсткія заявы з боку заходніх палітыкаў, дзяржаў», — адзначыў ён. Пры гэтым эксперт падкрэсліў, што такая рэакцыя і дзеянні Захаду выклічуць «негатыўную рэакцыю з беларускага боку». «Тым больш, мяркуючы па тым, як заканчваецца гэты год, рэпрэсіі супраць апазіцыі будуць вельмі сур’ёзнымі. Будуць судовыя працэсы, на якіх будзе ўвага сканцэнтравана. Таму адносіны з Захадам пераходзяць у стадыю халоднай зімы. Як доўга яна працягнецца, пакуль цяжка гаварыць», — адзначыў Карбалевіч.

У той жа час ён устрымаўся ад прагназавання таго, якія менавіта санкцыі можа ўвесці ЕС у дачыненні да Беларусі. «Яшчэ толькі новая палітыка выпрацоўваецца, таму я б не стаў пакуль гадаць.

Але тое, што будзе ўзмацненне жорсткасці палітыкі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва, гэта несумненна», — упэўнены эксперт.
Карбалевіч таксама лічыць, што затрыманыя 19 снежня экс-кандыдаты ў прэзідэнты і іх прыхільнікі будуць выкарыстоўвацца беларускімі ўладамі для торгу з Захадам. «Лукашэнка паспрабуе вытаргаваць за іх вызваленне эканамічныя і палітычныя дывідэнды ў Еўропы. На прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што пасля таго, як будуць прад’яўлены абвінавачанні, некаторыя могуць быць вызвалены да суда. Так можна было зразумець з яго заяў. Гэта ў пэўнай меры пачатак торгу з Захадам», — сказаў Карбалевіч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
3 студзеня 2011
 
Дата публикации:03.01.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3821
 
Ключевые слова:
Экономика Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме