https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Wikileaks: Кіраўніцтва Польшчы баіцца “прайграць” Беларусь Расіі


Кіраўніцтва Польшчы лічыць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі больш прадуктыўным, чым палітыку ізаляцыі, у выніку якой Беларусь апынецца пад уплывам Расіі. Пра гэта гаворыцца ў амерыканскім дыпламатычным паведамленні, якое сёння апублікаваў скандальны сайт Wikileaks, паведамляе thenews.pl.
Сакрэтная тэлеграма, складзеная 8 снежня 2009 года тагачасным амбасадарам ЗША ў Варшаве Віктарам Эшам, тычыцца галоўным чынам адносінаў Польшчы з Расіяй. Аднак асобным радком у ёй прысутнічае і наша краіна.

Што да пытання збліжэння Беларусі з заходнімі структурамі, у паведамленні амерыканскіх дыпламатаў сцвярджаецца, што “[прэм’ер-міністр] Туск і Сікорскі бачаць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі меншым з дзвюх бед. З гледзішча палякаў, ізаляваная Беларусь можа цалкам трапіць пад уплыў Расіі - з Лукашэнкам ва ўладзе ці без яго".

Палітыка Еўразвязу “Усходняе партнёрства”, ініцыяваная Польшчай і Швецыяй з мэтай наблізіць былыя савецкія рэспублікі да краінаў ЕЗ, называецца “неабходнасцю для забеспячэння бяспекі Польшчы”.

"Дамінаванне Расіі паставіць пад пагрозу дэмакратычныя пераўтварэнні і - што больш важна, на думку Варшавы - канчаткова пахавае надзею, што Беларусь можа стаць буфернай дзяржавай паміж Польшчай і Расіяй", - ідзецца ў сакрэтным паведамленні амбасады ЗША.

Паводле дыптэлеграмы, Польшча праводзіць двухвектарную палітыку ў дачыненні да Расіі. Нароўні з пацяпленнем ў адносінах з Масквой Варшава ўмацоўвае механізмы бяспекі ў межах Еўразвяза і НАТА.

Цікава, што пасля расійска-грузінскага канфлікту міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў НАТА "бяззубым клубам". "Сікорскі паскардзіўся, што НАТА ператварылася ў палітычны клуб без зубоў і папярэдзіў, што Польшча не зможа ігнараваць паўтарэнне грузінскага сцэнара ва Украіне”, - паведамляе Wikileaks.

Пачынаючы з 28 лістапада сайт Wikileaks распачаў публікацыю перапіскі амерыканскіх дыпламатаў ва ўсім свеце з Дзярждэпартаментам ЗША. Пасля хакерскіх атак сайт змушаны быў змяніць адрас. Стваральніка скандальнага рэсурсу Джуліяна Асанжа 7 снежня арыштавалі ў Вялікабрытаніі.

08 снежня 2010
ТUT.BY
 
Дата публикации:09.12.2010
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:6919
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство Союзное государство Польша-Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме