Цяпер жыхары памежжа змогуць перасякаць мяжу на падставе спэцыяльных пасьведчаньняў, якія выдаюцца на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў. Кошт такога пасьведчаньня — 20 эўра.
Гэта ўжо другое падобнае пагадненьне, якое Беларусь ратыфікавала сёлета. Месяц таму аналягічны дакумэнт быў падпісаны з Польшчай. Таксама рыхтуецца ратыфікацыя падобнага пагадненьня зь Літвою.
У сьпіс населеных пунктаў, на якія распаўсюджваецца пагадненьне з Латвіяй, уваходзяць Браслаў, Верхнядзьвінск, Мёры, мястэчка Відзы.
Радыё Свабода
02.12.2010
Уладзімер Глод