https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША часова прыпынілі друк 100-доларавых купюраў


ЗША вымушаныя часова прыпыніць друк 100-доларавых купюр новага ўзору. Іх меркавалася запусціць у абарачэнне ў лютым 2011 года. Такое рашэнне было прынятае з-за вялікай колькасці браку пры друку.
З-за скрыўлення друкаванага ліста на верхнім боку банкнот з`яўляюцца непрадрукаваныя палосы. Такі дэфект мае амаль кожная трэцяя з усіх новых купюр. Прычыну браку пакуль выявіць не ўдалося, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да моманту прыпынення друку было выдрукавана 1,1 млрд банкнотаў. Колькі з іх атрымаліся з бракам, пакуль не вядома. Усе новыя купюры адпраўленыя ў спецыяльнае сховішча. Спецыялісты тэрмінова распрацоўваюць сістэму механічнага сартавання купюр з бракам. Ручное сартаванне купюр зойме ад 20 да 30 гадоў, механічнае - каля года.

07 снежня 2010
Еўрарадыё
 
Дата публикации:08.12.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:2301
 
Ключевые слова:
Доллар Финансы Купюры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме