https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Я не трымаюся за ўладу


Выступаючы на закрыцці IV Усебеларускага народнага сходу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не трымаецца за ўладу. "Я не трымаюся за ўладу. Але калі нехта так кажа, то ён думае, што прэзідэнт — гэта цар. Няпраўда гэта ўсё. Калі прэзідэнт стане царом, Беларусі не будзе. Я ўспрымаю працу і пасаду прэзідэнта як самую цяжкую працу", — сцвярджае Лукашэнка.
Ён таксама перасцярог ад "развалу ўлады": "Нам не трэба бяздумнай ломкі палітычнай сістэмы, з такой цяжкасцю створанай па крупінках". "Развал улады — гэта развал дзяржавы", — упэўнены Лукашэнка.

"Я не кажу, што ў нас ідэальная палітычная сістэма, я не кажу, што на вякі трэба захаваць гэтую сістэму, — дадаў ён. — Але пакуль яна дае вынік, яе трэба захоўваць і падтрымліваць".

Лукашэнка таксама ўпэўнены, што пры выбары прэзідэнта беларускі народ не мае патрэбы ў знешніх парадах. "Воля беларускага народа — адзіная легітымная сіла, якая можа выбіраць лёс дзяржавы, і яна не мае патрэбы ні ў якіх знешніх парадах", — заявіў ён.

"Самым сумленным" з альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты дзейны кіраўнік дзяржавы лічыць прадстаўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва: "Ён разумее, што нацыяналізм мы ўжо перажылі, але ён дастае свой бел-чырвона-белы сцяжок і пачынае размаўляць па-беларуску, ведаючы, што яго ніхто не разумее".

Астатнія кандыдаты, паводле выразу Лукашэнкі, "перарабіліся". "Некаторых з іх я ратаваў ад турмы, а сёння яны, тыцкаючы ў экран, пачынаюць аплёўваць прэзідэнта", — дадаў ён.

Журналісты, паводле слоў Лукашэнкі, здзіўляюцца: прэзідэнт, маўляў, сказаў, што ўсе кандыдаты празаходнія, а яны фінансуюцца ў Расіі. "Тут няма ніякай супярэчнасці. Сёй-той у Расіі хацеў бы, як і хочуць на Захадзе, звергнуць у Беларусі існуючую ўладу. Вось і супадзенне інтарэсаў", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Але галоўнае, зазначыў ён, у тым, што "самыя празаходнія сёння загаварылі пра рускіх і расіянаў, хаця 15 гадоў таму садзілі ўсіх рускіх на чамаданы".
Агрэсіўнасць выбарчых кампаній апазіцыйных кандыдатаў Лукашэнка тлумачыць наступным чынам: "яны хочуць паказаць спонсарам, што грошы адпрацавалі".

БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2010
 
Дата публикации:08.12.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3570
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси IV Всебелорусское собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме