https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дысбаланс на валютным рынку Беларусі працягвае ўзрастаць


У студзені—жніўні 2010 года ў выніку аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынку Беларусі было прададзена 37 млрд. 596,9 млн. долараў, а аб`ём куплі валюты склаў 41 млрд. 324,6 млн. долараў. Такім чынам, па выніках васьмі месяцаў склаўся чысты попыт на інвалюту ў памеры 3 млрд. 727,7 млн. долараў ЗША (па выніках сямі месяцаў было 2 млрд. 839,2 млн.).
Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, дысбаланс попыту і прапановы склаўся ў асноўным за кошт чыстай куплі інвалюты суб`ектамі гаспадарання-рэзідэнтамі, тады як у студзені—жніўні 2009 года апрача іх асноўным пакупніком валюты выступіла яшчэ і насельніцтва. За восем месяцаў 2010 года аб`ём чыстай куплі інвалюты суб`ектамі гаспадарання-рэзідэнтамі склаў 3 млрд. 421,9 млн. долараў ЗША.

Паводле звестак Нацбанка, асноўны аб`ём куплі замежнай валюты суб`ектамі гаспадарання-рэзідэнтамі ў студзені—жніўні быў накіраваны на наступныя мэты: пагашэнне крэдытаў (купля — 4 млрд. 947,1 млн. долараў з доляй у агульным аб`ёме 37,8%); закупка сыравіны і матэрыялаў (купля 2 млрд. 641 млн. долараў ЗША з доляй у агульным аб`ёме 20,2%); закупка абсталявання і камплектуючых (купля 1 млрд. 666,8 млн. долараў ЗША з доляй у агульным аб`ёме 12,7%); аплата паліўна-энергетычных рэсурсаў (купля 1 млрд. 632,3 млн. долараў з доляй у агульным аб`ёме 12,5%). Усяго на гэтыя мэты было накіравана 83,1% купленай валюты.

У аналітычным аглядзе Нацбанка зазначаецца, што зніжэнне інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў, а таксама высокія працэнтныя стаўкі ў банках па дэпазітах у нацыянальнай валюце садзейнічалі фарміраванню станоўчага сальда на наяўным сегменце валютнага рынку. У студзені—жніўні на чыстай аснове насельніцтвам было прададзена 62,3 млн. долараў, тады як у такі ж перыяд 2009 года на чыстай аснове было куплена валюты на суму 918,2 млн. долараў.

Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч лічыць дэфіцыт, які развіваецца на ўнутраным валютным рынку, дысбаланс попыту і прапановы інвалюты адным з найбольш праблемных пытанняў для банкаўскай сістэмы і эканомікі краіны. Пра гэта ён, у прыватнасці, заяўляў 27 жніўня падчас даклада прэзідэнту.

Між тым эксперты чакаюць, што да канца года перавышэнне попыту на валюту з боку суб`ектаў гаспадарання над яе прапановай будзе ўзрастаць. Патрэбнасць у рэсурсах узнікне не толькі з-за неабходнасці аплачваць імпарт, але і ў сувязі з ростам у пачатку наступнага года цэн на расійскі газ мінімум на 10%.

Чаканы ў сувязі з гэтым далейшы рост дэфіцыту валюты прывядзе да яшчэ большага націску на золатавалютныя рэзервы. Бо менавіта за кошт іх Нацбанк вымушаны зніжаць дэфіцыт замежнай валюты, зазначаюць аналітыкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:23.10.2010
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:4870
 
Ключевые слова:
Беларусь Экономика Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме