Брэсцкай мытняй затрымана кантрабанда больш чым на 200 мільёнаў
Кантрабандны тавар больш чым на 200 мільёнаў рублёў затрыманы супрацоўнікамі Брэсцкай мытні, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Нелегальны груз - адзенне, посуд і будматэрыялы - у 40-тонным чыгуначным кантэйнеры ішоў транзітам з Еўропы ў Казахстан. Падставай для поўнай праверкі кантэйнера паслужылі відавочныя неадпаведнасці колькасці тавару.