https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: у пагаршэнні адносінаў з Расіяй вінаватая Масква


У пагаршэнні адносінаў Беларусі і Расіі віна ляжыць на Маскве. Такое меркаванне 4 лістапада на прэс-канферэнцыі для польскіх СМІ выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, Масква прапаноўвала Мінску супрацоўніцтва на вельмі нявыгадных умовах, у тым ліку хацела за бесцань купіць найважнейшыя беларускія прадпрыемствы. "Гэта проста немагчыма", - заявіў прэзідэнт.
На пытанне журналістаў аб будучыні беларускай дзяржавы, якая сёння абапіраецца на аднаго чалавека, які і прымае ўсе рашэнні, Аляксандр Лукашэнка адказаў, што вядома бачыць у гэтым праблему. На яго думку, у будучыні абавязкова паўстане некалькі моцных палітычных партый, якія калі-небудзь змогуць прыняць руль кіравання ў свае рукі, перадае газета Rzeczpospolita.

У той жа час прэзідэнт Беларусі заявіў, што не з`яўляецца дыктатарам. "Ніякі я не дыктатар. Ідзіце ў любы кіёск і купіце апазіцыйную газету. Праўда, гэта самыя брудныя газеты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, перадае Polskieradio.pl.

Таксама, закранаючы пытанне ўзаемаадносін з Польшчай, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Варшава магла б і мусіла б знізіць кошт візаў для грамадзян Беларусі, мяжа ж паміж дзвюма дзяржавамі павінна стаць адкрытай.

Лукашэнка: я супраць падзелу маіх палякаў

У той жа час польскіх журналістаў цікавілі больш пытанні, што датычацца ўзаемаадносінаў паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама дзейнасці неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі. "Калі хочаце ведаць маё меркаванне, то я катэгарычна супраць падзелу маіх палякаў, маіх грамадзян на белых, чорных, легальных і нелегальных. Калі гэтая група будзе выконваць нашы нормы, то будзе зарэгістраваная. Не хачу, каб палякі былі нейкім каталізатарам, які дэстабілізуе сітуацыю ў Беларусі. Я хачу гэтага ўнікнуць", - заявіў прэзідэнт

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што не будзе чыніць перашкодаў рэгістрацыі СПБ. "Калі ласка, рэгіструйцеся па законе - ніхто не будзе супраць", - адзначыў ён.

"Калі казаць аб вашай арганізацыі, то неабходна абяцанне, што яны, займаючыся культурнай дзейнасцю, ніколі не будуць займацца палітыкай. Калі хочуць займацца палітыкай, то мусяць зарэгістравацца як палітычная партыя", - паведаміў прэзідэнт.

Таксама кіраўнік дзяржавы паабяцаў дапамагчы ў адкрыцці архіваў КДБ адносна «беларускага спісу», спісу палякаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Аднак, як паведаміў Аляксандр Лукашэнка, большасць дакументаў цяпер знаходзіцца ў Маскве.

Тэлеграф
05 лістапада 2010
 
Дата публикации:06.11.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3716
 
Ключевые слова:
Пресс-конференция Польские СМИ Информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме