https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імпартаваныя зь Беларусі Су-25 ваююць у Дарфуры


Улады Судану парушылі эмбарга на пастаўкі зброі ў рэгіён Дарфур, дзе ідуць ваенныя дзеяньні – у тым ліку выкарыстоўвалі ў канфлікце пастаўленыя зь Беларусі штурмавікі расейскай вытворчасьці Су-25.
Пра гэта паведамляе агенцтва Ройтэрс са спасылкай на канфідэнцыйную справаздачу камісіі экспэртаў ААН, якая адсочвае выкананьне эмбарга.

Паводле справаздачы, суданскія ўлады ў абыход эмбарга накіроўвалі ў Дарфур узбраеньні і войскі. Ройтэрс паведамляе са спасылкай на дыпляматаў ААН, што высновы камісіі могуць быць непрыемнымі для Кітаю, які пастаўляў Судану зброю і боепрыпасы, але адмаўляе, што ведаў пра пастаўкі гэтай зброі ў Дарфур.

Большасьць гільзаў, знойдзеных на месцы нападаў на міратворцаў ААН/Афрыканскага зьвязу, мае маркіроўку, якая сьведчыць, што гэтыя боепрыпасы былі зробленыя ў Кітаі. Прадстаўнікі Кітаю заявілі, што такую маркіроўку маглі скарыстаць і некітайскія фірмы, аднак далейшае расьсьледаваньне паставіла пад сумнеў кітайскія цьверджаньні. На некаторых знойдзеных гільзах таксама ёсьць маркіроўка, якая сьведчыць пра ізраільскае паходжаньне паходжаньне боепрыпасаў.

Паводле камісіі, у Дарфуры таксама выкарыстоўваліся штурмавікі расейскай вытворчасьці Су-25. Ад 2008 году Судан імпартаваў 15 такіх штурмавікоў зь Беларусі. Як паведамляе Ройтэрс, у справаздачы ёсьць фотаздымак незаконнага пералёту двух Су-25 паблізу ад лягераў уцекачоў, што парушае рэзалюцыю ААН нумар 1591.

Самі па сабе пастаўкі зброі ў Судан не зьяўляюцца нелегальнымі, але пры гэтым, паводле ўмоваў эмбарга ААН, патрабуюцца гарантыі ад суданскіх уладаў, што зброя ня будзе скарыстаная ў Дарфуры.

Канфлікт у Дарфуры разгарэўся ў 2003 годзе, калі паўстанцы, збольшага неарабскага паходжаньня, выступілі супраць ураду. У выніку ваенных дзеяньняў, паводле ацэнак ААН, загінулі каля 300 тысяч чалавек.

27 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:27.10.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:5042
 
Ключевые слова:
Судан Эмбарго Вооружение Торговля оружием
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме