https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ наведае Беларусь з рабочым візітам 20 кастрычніка.


Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, запланавана сустрэча Грыбаўскайтэ з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, прэзідэнты, у прыватнасці, плануюць падпісаць пагадненне аб узаемных паездках жыхароў прыгранічных тэрыторый дзвюх краін.

Пра падпісанне гэтага дакумента Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў у інтэрв`ю, якое даў 15 кастрычніка ў Мінску прадстаўнікам штотыднёвіка "Литовский курьер".

Ён, у прыватнасці, паведаміў, што Беларусь і Літва могуць да канца года падпісаць пагадненне аб узаемных паездках жыхароў прыгранічных тэрыторый.

Беларусь, зазначыў Лукашэнка, гатова да падпісання гэтага пагаднення, цяпер — крок за літоўскім бокам. "Мы свой шлях прайшлі. Больш за тое, мы прынялі варыянт Літвы. Вось як літоўцы прапанавалі, так мы і прынялі гэты дагавор. Якія пытанні да нас? Як толькі вы будзеце гатовы, мы падпішам дакумент", — заявіў прэзідэнт.

Лукашэнка таксама мяркуе, што ўзаемадзеянне з Беларуссю ў эканамічнай сферы "можа прынесці вялікія дывідэнды для эканомікі Літвы, для дабрабыту нашых літоўскіх сяброў".

"Яшчэ што вельмі важна: мы ж з любоўю да вас ставімся. Я многіх літоўцаў ведаю. Для мяне што беларусы, што рускія, што літоўцы — адно і тое ж. Наш народ настолькі талерантны і інтэрнацыянальны, што літоўцам і жадаць іншага не трэба. Мы гатовы да ўліку любых інтарэсаў", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Мінск, 18 кастрычніка 2010
БелаПАН
 
Дата публикации:18.10.2010
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:5900
 
Ключевые слова:
Литва Сотрудничество Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме