https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не інфармавала Расію пра магчымыя праблемы ў выпадку скарачэння паставак газу, заявіў кіраўнік расійскага Мінэнерга


Беларускі бок не інфармаваў Расію пра магчымыя цяжкасці ў выпадку скарачэння аб`ёму паставак расійскага газу на 85% з-за непагашэння запазычанасці. Пра гэта паведаміў журналістам 18 чэрвеня міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
"Міністэрства энергетыкі Беларусі не прасігналізавала аб праблемах", — цытуе Шматко РІА Новости.

Кіраўнік Мінэнерга Расіі выказаў надзею на тое, што сітуацыя з пагашэннем запазычанасці будзе вырашана ва ўстаноўленыя тэрміны. Паколькі беларускае Міністэрства энергетыкі ніякім чынам не выказала сваёй заклапочанасці, усё павінна вырашыцца ў межах карпаратыўных дагавораў, адзначыў Шматко.

Напярэдадні падчас Пецярбургскага форуму кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер паведаміў, што з 21 чэрвеня пастаўкі газу ў Беларусь могуць быць скарочаныя на 85% у выпадку нявыплаты Мінскам доўга.

"Улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўга — 192 млн. долараў, вызначана, што абмежаванне складзе 85% ад планавага аб`ёму паставак газу ў Беларусь. Астатнія 15% дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сістэму ў рабочым стане да поўнай кампенсацыі запазычанасці", — заявіў Мілер.

"Мы вельмі разлічваем, што да 21 чэрвеня "Белтрансгаз" нарэшце пагасіць запазычанасць", — падкрэсліў Мілер.

У той жа дзень, 17 чэрвеня, кіраўнік "Газпрома" падпісаў распараджэнне аб стварэнні аператыўнага штаба па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі. У яго склад увайшлі кіраўнікі кірункаў па экспарце, здабычы, а таксама дыспетчарскага кірунку "Газпрома".

Мінск, 18 чэрвеня 2010       БелаПАН 
 
Дата публикации:18.06.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:6486
 
Ключевые слова:
газовая война газовый конфликт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме