https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ФРГ выступаюць за энэргетычную незалежнасьць ад Масквы Ёхім Пфайфэр (Joachim Pfeiffer)


У сувязі з апошнім расейска-беларускім газавым канфліктам каардынатар па пытаньнях эканомікі кіроўнай фракцыі ХДС у Бундэстагу Ёхім Пфайфэр заклікаў нямецкі ўрад пераглядзець некаторыя моманты ў энэргетычнай палітыцы краіны.
Паводле Пфайфэра, чарговая спрэчка паміж Масквой і Менскам яшчэ раз засьведчыла, што ў энэргазабесьпячэньні краіны нельга рабіць стаўку выключна на імпартаваны прыродны газ. У сувязі зь цяперашнімі падзеямі, лічыць нямецкі палітык, яго краіна ня можа адмовіцца ні ад вугалю, ні ад ядзернай энэргетыкі.

Як мяркуе дэпутат Бундэстагу, каб Нямеччына пазбавілася энэргетычнай залежнасьці ад аднаго пастаўшчыка і адной транзытнай краіны, у галіне энэргетыкі патрабуецца дывэрсыфікацыя.

«У цэлым Нямеччыне ды Эўропе неабходныя самыя розныя энэрганосьбіты, пастаўшчыкі, транспартныя маршруты, якія б гарантавалі бясьпеку, даступнасьць і якасную чыстую энэргію», заявіў нямецкі хрысьціянскі дэмакрат Ёхім Пфайфэр.

24.06.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:24.06.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:3761
 
Ключевые слова:
газовый конфликт газ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме