Прэзідэнт Беларусі адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Азербайджанам аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый з улікам змяненняў і дапаўненняў прынцыповага характару, унесеных у выніку правядзення перагавораў з азербайджанскім бокам. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 красавіка.
На падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.
2 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/.