https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ратыфікацыя пакеат пагадненняў


Савет Федэрацыі 13 мая ратыфікаваў пакет пагадненняў, накіраваных на сінхранізацыю заканадаўства краін Мытнага саюза (МС) Беларусі, Казахстана і Расіі, паведаміла РІА Новости.
Пагадненне аб узаемным прызнанні акрэдытацыі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый, якія выконваюць працы па ацэнцы адпаведнасці, прадугледжвае, што краіны, якія заключылі яго, прызнаюць акрэдытацыю такіх органаў. Дакумент дае магчымасць прадстаўнікам органаў па акрэдытацыі дзяржаў-бакоў ажыццяўляць "узаемныя параўнальныя ацэнкі з мэтай дасягнення раўназначнасці працэдур, якія прымяняюцца". Мяркуецца, што дакумент дазволіць пазбегнуць тэхнічных бар`ераў ва ўзаемным гандлі на адзінай мытнай тэрыторыі ці істотна знізіць іх, а таксама стварыць спрыяльныя ўмовы для гандлю.

Таксама ратыфікавана пагадненне, якое рэгулюе абарачэнне на мытнай тэрыторыі МС прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасці.

Акрамя таго, сенатары ратыфікавалі пагадненні Мытнага саюза аб карнціне раслін і аб ветэрынарна-санітарных захадах. Згодна з дакументам па ветэрынарна-санітарных захадах, калі ў краінах МС выяўляюцца інфекцыйныя ці масавыя неінфекцыйныя хваробы ці атручэнні, то інфармацыю пра гэта патрэбна накіраваць у адпаведную інфармацыйную сістэму ЕўрАзЭС. Акрамя таго, дакумент прадугледжвае магчымасць сумесных праверак на тэрыторыі Мытнага саюза. Адзінства ўсіх патрабаванняў павінна спрасціць працэдуру кантролю за захаваннем санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў у МС.

Таксама ратыфікаваны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненні аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні прац, аказанні паслуг у МС. Пратакол устанаўлівае, што падчас імпарту  тавараў на тэрыторыю адной дзяржавы — удзельніцы Мытнага саюза з тэрыторыі іншай дзяржавы-ўдзельніцы ўскосныя падаткі збіраюцца падатковымі органамі дзяржавы-імпарцёра, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам гэтай дзяржавы ў частцы тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі. Удакладняецца таксама парадак збірання ўскосных падаткаў і механізм кантролю за іх уплатай пры экспарце і імпарце тавараў у МС.

Як паведамлялася раней, 1 ліпеня 2010 года плануецца запусціць адзіныя механізмы рэгулявання знешняга гандлю, увесці ў дзеянне Мытны кодэкс саюза, завяршыць перанос кантрольных функцый на знешнюю мяжу Беларусі, а таксама істотна аблегчыць працэдуры на мяжы з Казахстанам.

Мінск, 13 мая.      Марына Носава,      БелаПАН 
 
Дата публикации:13.05.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:7151
 
Ключевые слова:
Таможенный союз Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме