https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь - Казахстан: 30 сумесных праектаў


Беларусь прыме ўдзел у 30 праектах па праграме індустрыяльна-інавацыйнага развіцця Казахстана

Мінск            Уладзімір Васількоў - БЕЛТА

 

Беларусь прыме ўдзел у 30 сумесных праектах па праграме індустрыяльна-інавацыйнага развіцця Казахстана. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў перад пачаткам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па пасланню Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева да казахстанскага народа. Гэта мерапрыемства праходзіць сёння ў Выканкаме СНД у Мінску.

Як растлумачыў пасол, у Казахстане прынята вялікая праграма эканамічнага развіцця да 2030 года. "Яна падзелена на тры паэтапныя праграмы. Першая, якая была разлічана на першае дзесяцігоддзе, ужо завяршылася, і Нурсултан Назарбаеў у сваім пасланні падвёў яе вынікі. Сёння размова ідзе ўжо аб стратэгічным плане эканамічнага развіцця Казахстана да 2020 года", - адзначыў дыпламат.

У рамках гэтага стратэгічнага плана прадугледжана праграма індустрыяльна-інавацыйнага развіцця да 2014 года. Праграма прадугледжвае будаўніцтва 162 буйных прамысловых аб'ектаў (гэта горназдабыўная прамысловасць, хімічная галіна, АПК, узвядзенне новых ГЭС, ДРЭС, ЦЭЦ). "У гэтай праграме будзе ўдзельнічаць Беларусь. Мы дамовіліся з беларускім бокам аб сумеснай рэалізацыі каля 30 праектаў", - дадаў ён. На першым этапе гэта будуць у асноўным праекты на перапрацоўчых прадпрыемствах - у мясной, малочнай, плодаагародніннай галінах.

 
Дата публикации:18.03.2010
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:10390
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме