Пра гэта і ішла размова на сустрэчы ў офісе ФНКА «Беларусы Расіі» у Маскве. Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч і намеснік дырэктара — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота расказалі пра грамадска-палітычны часопіс «Беларусь», які «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдае на трох мовах — беларускай, англійскай, кітайскай, газету «Голас Радзімы», іншыя беларускія перыядычныя выданні. Старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч перадаў праз выдаўцоў падзяку Міністэрству інфармацыі Беларусі за сістэмнае забеспячэнне суродзічаў бібліятэчкамі кніг, выдадзеных у Беларусі.
На сустрэчы былі разгледжаны і пытанні сумеснага выдання кніг-білінгваў для беларускай дыяспары. Ішла размова і пра зборнік перакладаў беларускіх народных казак на мовы народаў свету. «Такое выданне паспрыяе, — зазначыў удзельнік сустрэчы, ураджэнец Давыд-Гарадка, намеснік старшыні ФНКА „Беларусы Расіі“ Герой Расійскай Федэрацыі Аляксандр Дарковіч, — наладжванню міжнацыянальных стасункаў, пашырыць сяброўства розных дыяспар, а таксама павялічыць уяўленні пра Беларусь, беларускую культуру ў свеце».
Сяргей Шычко
Звязда, 27 верасня 2021
Звязда, 27 верасня 2021