https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі медалём Францыска Скарыны


Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 кастрычніка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
За значны асабісты ўнёсак у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй медаля ўдастоеныя старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любоў Адаскевіч і старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксана Салопава.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўнёсак у развіццё i павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалём могуць узнагароджвацца замежныя грамадзяне.

БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:24.10.2016
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:1086
 
Ключевые слова:
Награждение Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме