https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы на "МАЗе" прыйшлі другімі на першым этапе ралі-рэйда з Масквы ў Пекін


Экіпаж на чале з Сяргеем Вязовічам прыйшоў другім на невялікім участку-пралогу першага этапу ралі-рэйда "Шаўковы шлях — 2016", паведамілі ў камандзе "МАЗ-СПОРТаўта".
Гоншчыкі праехалі ліязон даўжынёй 850 км з Масквы да Казані, пасля чаго спаборнічалі ў хуткасці пераадолення двухкіламетровага пралогу. Арганізатары падрыхтавалі ім пясчаную трасу з трамплінамі, а хмарнае надвор`е (да прыезду гоншчыкаў прайшоў моцны лівень) стварыла дадатковыя складанасці для экіпажаў. Нягледзячы на кароткую дыстанцыю, не ўсе экіпажы ў класе пазадарожнікаў здолелі скончыць гонку самастойна.

"МАЗ" Сяргея Вязовіча праехаў трасу без якіх-небудзь цяжкасцяў за 1 хвіліну 54 секунды. Усяго на тры секунды яго апярэдзіў галандзец Марцін ван дэн Брынк на "Рэно", які і стаў лідарам заезду. Экіпаж на чале з Аляксеем Вішнеўскім пераадолеў трасу за 2 хвіліны 3 секунды і апынуўся на 9-м месцы. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага прыехаў 14-м — участак з трамплінамі яму пакарыўся за 2 хвіліны 24 секунды.

"Першы заезд быў для нас паспяховым. Праехалі без памылак, тэхніка паказала сябе бліскуча. Нельга сказаць, што гэта мая любімая траса, — усё ж традыцыйна аддаю перавагу хуткасным участкам, а тут быў хутчэй мокры пясок, на якім асаблівых манеўраў не пакажаш. Пакуль гэта, вядома, нават не пробліск поспеху — у нас яшчэ прыкладна 10 тыс. км. Усе разумеюць, што асноўная барацьба яшчэ наперадзе", — адзначыў Вязовіч.

Наступны этап прывядзе з Казані ў Уфу. Спецучастак працягласцю 136 км пройдзе па хуткіх грунтавых дарогах. 

Беларуская каманда прывезла на ралі-рэйд тры аўтамабілі. Два з іх — новыя спорткары з сучасным рухавіком. Грузавікі атрымалі 12,5-літровыя маторы, створаныя чэшскай камандай Buggyra на аснове агрэгатаў Caterpillar.

Міжнароднае ралі "Шаўковы шлях" упершыню праходзіць па тэрыторыі адразу трох краін — Расіі, Казахстана і Кітая.

Працягласць маршруту — 10.735 км, прычым прыкладна 40% шляху складаюць спецучасткі. У ралі-рэйдзе бяруць удзел 24 грузавікі і 100 пазадарожнікаў.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 10 ліпеня 2016
 
Дата публикации:10.07.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Спорт и Туризм
Просмотров:808
 
Ключевые слова:
Ралли "Шёлковый путь" МАЗ Silk Way Rally 2016 Автоспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме