https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калядны тыдзень навукі і інавацый пройдзе ў НАН Беларусі 23-27 снежня


Галоўная мэта мерапрыемства — павышэнне прэстыжу навукі і прыцягненне школьнікаў да заняткаў навукова-даследчай дзейнасцю.
Арганізатарамі мерапрыемства  выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 23 снежня ў 11.00 у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Там будуць арганізаваныя інтэрактыўныя пляцоўкі: “Прафарыентацыя ў віртуальнай рэальнасці”, “Урокі фізікі ў дапоўненай рэальнасці”, “Ракета, якая працуе на вадзе”, “Стварэнне гоначнага аўто”, “Робататэхніка ў адукацыі”. 

З навукова-папулярнай лекцыяй “10 галоўных адкрыццяў біялогіі за апошнія 100 гадоў” выступіць Аляксандра Скарабагатава, старшыня Савета маладых навукоўцаў Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

У другой палове дня школьнікаў чакаюць у Аб`яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі (вул. Сурганава 6). Тэма экскурсіі — “Штучны інтэлект, біяінфарматыка, космас”. 

Навучэнцы наведаюць суперкамп`ютарны цэнтр, OpenLab лабараторыю робататэхнікі, лабараторыю распазнання і сінтэзу гаворкі, паслухаюць навукова-папулярныя лекцыі “Што такое біяінфарматыка?”, ”Знайдзі лекі сам! або Machine learning is easy!”, “ We do the other things, not because they are easy, but because they are hard (Космас)”. 

У гэты ж дзень адбудзецца экскурсія ў Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная 28). Старшыня Савета маладых вучоных Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі Маргарыта Досіна выступіць з навукова-папулярнай лекцыяй “Штучныя і натуральныя нейронавыя сеткі: праблемы і перспектывы”.

Тэма другога дня Каляднага тыдня навукі — “Энергетыка (альтэрнатыўная, ядзерная і сонечная). Аўтамабілі і электратранспарт”. 24 снежня (з 14.00 да 16..00) для школьнікаў будзе арганізавана экскурсія ў Інстытут энергетыкі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 15 к.2.), Іх увазе будуць прапанаваныя лекцыі “Фізіка альтэрнатыўнай энергетыкі” і “Чаму вас не павінен здзіўляць ККД у 101% “. 

У Аб`яднаным інстытуце машынабудавання НАН Беларусі (вул. Акадэмічная 12) дзяцей таксама чакаюць экскурсія і лекцыі: “Інавацыі і інфармацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні”, “Электрычны транспарт — транспарт будучыні”.

Скразная тэма трэцяга дня — “Новыя матэрыялы, вырабы і тэхналогіі для іх стварэння”. 

У школьнікаў будзе магчымасць наведаць Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (вул. Акадэміка Купрэвіча, 10), дзе яны сустрэнуцца таксама з прадстаўнікамі Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі і праслухаюць лекцыі на тэмы “Адытыўныя і 3D-тэхналогіі для атрымання інавацыйных матэрыялаў” і “Новыя матэрыялы для медыцыны і тэхнікі”.

Урачыстае закрыццё і падвядзенне вынікаў Каляднага тыдня навукі і інавацый адбудзецца 27 снежня ў 11.00 у Прэзідыуме НАН Беларусі.  

Удзельнікам будуць уручаны сертыфікаты, перад імі выступяць маладыя навукоўцы. Госці наведаюць музей гісторыі НАН Беларусі і пастаянна дзеючую выставу навуковых распрацовак.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 снежня 2019
 
Дата публикации:21.12.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:469
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Технологии Инновации Исследования Искусственный интеллект
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме