https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва УГА МНС адкрыўся беларуска-кітайскі даследчыцкі цэнтр


Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС адкрыўся сумесны беларуска-кітайскі даследчыцкі цэнтр. Яго мэта — распрацоўваць сучасныя сродкі засцярогі ад надзвычайных сітуацый.
Мяркуецца, што цэнтр стане адукацыйнай і эксперыментальнай пляцоўкай, закліканай зрабіць унёсак у бяспечную будучыню.

Стварэнне цэнтра стала магчымым дзякуючы рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый на 2019—2030 гады. За гэты час трэба будзе стварыць новую мадэль кіравання бяспекай гарадскога асяроддзя, якая дазволіць актыўна рабіць прафілактыку і кіраваць рызыкамі.

— Стварэнне беларуска-кітайскага даследчыцкага цэнтра — гэта паказальны крок у пытаннях стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю, — адзначыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў. — Мы вельмі ўдзячны кітайскаму боку за дапамогу ў стварэнні цэнтра. Тут будуць распрацоўвацца праграмныя комплексы і сістэмы бяспекі, якія будуць укараняцца як на аб`ектах, так і ў цэлым у горадзе. У тым ліку і тыя, якія датычацца транспартнай інфраструктуры.

Падчас рэалізацыі канцэпцыі бяспечнага горада будуць выкарыстоўвацца самыя сучасныя тэхналогіі. Гэта інтэрнэт рэчаў, bіg data, штучны інтэлект і інфармацыйныя мадэлі аб`ектаў. Усё гэта дазволіць спрагназаваць надзвычайную сітуацыю і выпрацаваць меры для папярэджання інцыдэнтаў, а таксама як мага раней апавясціць насельніцтва і арганізаваць выратавальную працу.

— Універсітэт грамадзянскай абароны вылучаецца сваімі навуковымі дасягненнямі, — заўважыў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін. — У гэтай галіне ёсць чаму вучыцца ў нашых беларускіх партнёраў. Увогуле, само стварэнне цэнтра ідзе на карысць народаў абедзвюх краін. І гэта вельмі важны праект для рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".

Інавацыйны праект з`явіўся дзякуючы вялікай супрацы Інстытута даследаванняў грамадскай бяспекі ўніверсітэта Цынхуа, кампаніі GSafety і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.

Аўтар: Валяр`ян Шкленнік
Звязда, 20 сакавіка 2019
 
Дата публикации:20.03.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:580
 
Ключевые слова:
Гражданская оборона Китай МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме