https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія школьнікі ў дзіцячым тэхнапарку будуць працаваць разам са студэнтамі і навукоўцамі


Аб гэты паведаміў у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль.
У БДУ прапрацавалі ўжо ідэю дзіцячага тэхнапарка, які даручыў стварыць да 1 верасня 2018 года Прэзідэнт Беларусі на ІІ З`ездзе навукоўцаў.

"Ідэя нацэлена на стварэнне школьнікамі сумесна са студэнтамі і навкоўцамі сваіх навукова-адукацыйных прадуктаў. Гэта самы лепшы спосаб матываваць маладых людзей. Матывацыя заўсёды залежыць ад ступені самарэалізацыі. Калі юнаму чалавеку даць спосаб самарэалізавацца, у яго загарацца вочы. Метадалогія навучання, арыентаваная на прадукцыйнасць, а не на рэтрансляцыю і капіраванне, будзе задзейнічана ў гэтым дзіцячым парку", - адзначыў рэктар.

Андрэй Кароль расказаў таксама аб змяненнях, якія адбыліся з моманту яго назначэння на пасаду рэктара вядучай ВНУ краіны.

Так, распрацавана канцэпцыя рэйтынгу ў БДУ, якая ўяўляе сабой ацэнку працы кожнага выкладчыка па значных для ўніверсітэта параметрах.

Гэта дасць магчымасць палепшыць прадукцыйнасць працы і зарплату. У ВНУ перагледзелі структуру даходаў і расходаў, адшукалі дадатковыя фінансавыя сродкі. Па распрацаваных крытэрыях дэканы, дырэктары інстытутаў разам з загадчыкамі кафедраў ужо заахвочваюць тых выкладчыкаў, якія дасягнулі значных вынікаў у 2017 годзе.

Акрамя таго, у БДУ створаны Савет па лічбавай трансфармацыі, куды запрошаны супрацоўнікі розных узроўняў. Ён ужо рэалізуе першыя прапановы, агучаныя калектывам ВНУ. Робяцца захады да адкрыцця новых спецыяльнасцей з улікам заказчыка - навучанне на англійскай мове на двух факультэтах.

4 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2018
Тематика:Образование, Парк высоких технологий
Просмотров:1044
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Цифровые технологии Детский технопарк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме