https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры ўпершыню ўводзіцца ў Беларусі


Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Упершыню ў Беларусі ўводзіцца асобная датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем складзе Br1,8 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі ў такі лагер на летні перыяд - больш як Br4 млн).

Генадзь Балбатоўскі падкрэсліў, што памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах у 2016 годзе павялічаны ў сярэднім на 14 працэнтаў. У цэлым на кампанію накіравана больш як Br345 млрд, з іх на падрыхтоўку лагераў да сезона - Br5,4 млрд (на 12 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам).

Са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем накіравана Br1,6 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі - Br3,8 млн), з дзённым знаходжаннем - Br660 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі - больш як Br1 млн), у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён - Br680 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі - Br910 тыс.), у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем - Br740 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі - крыху больш як Br1 млн).

Даплата бацькоў, як і ў папярэднія гады, складзе не менш за 10 працэнтаў, падкрэсліў дырэктар цэнтра.

13 мая 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2016
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:1064
 
Ключевые слова:
Спортивно-оздоровительный лагерь Путёвка Дотации Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме