https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 120 моладзевых лідараў удзельнічаюць у форуме "Дзеці Беларусі за мір і ўзаемаразуменне"


Арганізатары форуму - Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Больш як 120 лідараў дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб`яднанняў, саветаў і парламентаў гарадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі ўдзельнічаюць у Х Нацыянальным дзіцячым форуме "Дзеці Беларусі за мір і ўзаемаразуменне", які адкрыўся 20 мая ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску.

Прывітальны зварот дэлегатам форуму накіраваў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. У ім ён падкрэсліў, што "гэты форум - адзін з важнейшых крокаў да светапогляднага самавызначэння, пошуку эфектыўных шляхоў выхавання грамадзянскай адказнасці, далучэння моладзі да культурных каштоўнасцей, выхавання працавітага, адукаванага, духоўна багатага чалавека".

Удзельнікаў форуму ў сваім відэазвароце павітаў беларускі алімпійскі чэмпіён Максім Мірны, ён пажадаў маладым лідарам "ісці зададзеным курсам".

На адкрыцці прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар адзначыў асаблівую значнасць міру і ўзаемаразумення. Сімвалічна, што моладзевыя лідары пачалі сваю работу з ускладання кветак да манумента Перамогі.

На працягу двух дзён удзельнікі форуму абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва і дзіцячай дыпламатыі, сацыяльнага лідарства, эфектыўных стасункаў і кіравання канфліктамі, праблемы і выклікі моладзевага свету. Іх чакае работа на дзіцячай асамблеі "Разам за мірную Беларусь", інтэрактыўных дыскусійных пляцоўках, круглых сталах, выстаўкі і культурна-творчая праграма.

У час форуму пройдзе заключны этап IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу "Лідар года - 2016", пераможцы якога будуць названы 21 мая.

20 мая 2016, Мінск
Аксана Кісялёва - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2016
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1158
 
Ключевые слова:
Молодёжь Беларуси Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме