https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў пройдуць у Беларусі 10-11 чэрвеня


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.
Выпускныя вечары пройдуць традыцыйна на базе школ, гімназій, ліцэяў. Адміністрацыям устаноў адукацыі, прадстаўнікам бацькоўскай і вучнёўскай грамадскасці, папячыцельскім саветам па пісьмовым узгадненні з адміністрацыямі раёнаў прадастаўлена права вызначаць час іх заканчэння.

Плануецца, што працэс правядзення выпускных экзаменаў, афармлення адпаведных дакументаў, а таксама выпускных вечароў пройдзе да 11 чэрвеня ўключна, паколькі па графіку першы іспыт цэнтралізаванага тэсціравання (па беларускай мове) адбудзецца 13 чэрвеня.

Па традыцыі ўдзел у вечарах прымуць прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб`яднанняў, арганізацый, якія ўзялі шэфства над установай адукацыі. Вялікая ўвага ў гэты час будзе ўдзелена забеспячэнню аховы грамадскага парадку і бяспецы ўдзельнікаў мерапрыемстваў, для чаго па ўсёй краіне ў час выпускных вечароў будзе наладжана дзяжурства.

Навучальны год завяршаецца 31 мая 2016 года, апошнія званкі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў адукацыі пройдуць 30 мая.

Выпускныя экзамены пасля завяршэння навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 па 11 чэрвеня. Экзамены па вучэбных прадметах у пісьмовай форме пачынаюцца ў 9 гадзін.

У 2016 годзе акрамя аб`яўлення па тэлебачанні і радыё тэксты і заданні будуць размешчаны на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by). У гэтым навучальным годзе ў Беларусі сярэднюю школу закончаць больш як 57 тыс. чалавек.

2 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2016
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:819
 
Ключевые слова:
Экзамены Образование в Беларуси Выпускной бал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме