https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На падтрымку таленавітай моладзі ў Беларусі ў 2015 годзе выдзелена Br6 млрд


Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 траўня.
На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2015 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы выдзелена Br6 млрд. 

Распараджэннем зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Грашовымі прэміямі ад Br10,8 млн да Br20 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочана 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.

Грашовымі прэміямі іншай вартасці заахвочаны 45 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 6 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы.

Васьмі прадстаўнікам таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная падтрымка ў памеры Br1,8 млн кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.

Усяго рашэннем савета фонду заахвочана 89 навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.

20 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2015
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:1082
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме