https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генпракуратура зацікавілася карупцыяй у Міністэрстве адукацыі Беларусі


Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Органамі пракуратуры ўстаноўлена, што начальнік аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі Беларусі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў аказвала садзеянне і пратэжаванне прыватным унітарным прадпрыемствам, кіраўнікамі і заснавальнікамі якіх з`яўляліся яе блізкія сваякі.

Такім чынам, супрацоўнікам міністэрства былі парушаныя патрабаванні артыкула 20 закона "Аб барацьбе з карупцыяй", артыкулы 22 закона "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" і ўмовы кантракта з дзяржаўным служачым, г.зн. учынена правапарушэнне, якое стварае ўмовы для карупцыі.

З мэтай ліквідацыі і папярэджання парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у Мінадукацыі і падкантрольных яму ўстановах адукацыі Генеральнай пракуратурай міністру адукацыі ўнесена прадстаўленне, у якім "прапанавана прыняць вычарпальныя меры да выкаранення перадумоў для карупцыйных праяў; разгледзець пытанне аб вызваленні названага начальніка ўпраўлення Міністэрства адукацыі ад пасады і прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці іншых службовых асоб, якія не прынялі належных мер па недапушчэнні ўчынення правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі".

Разгляд прадстаўлення ўзяты Генеральнай пракуратурай на кантроль.

Законам "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" устаноўлены абмежаванні для дзяржаўных служачых. Яны не маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста ці праз давераных асоб, аказваць садзеянне блізкім сваякам у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, а таксама быць прадстаўніком трэціх асоб па пытаннях, звязаных з дзейнасцю дзяржаўнага органа, служачым якога ён з`яўляецца, або падпарадкаванага і (ці) падкантрольнага яму.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2012
 
Дата публикации:20.04.2012
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2847
 
Ключевые слова:
Коррупция Протежирование Министерство образования Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме