https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Белдзяржуніверсітэт правядзе серыю мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю ВНУ


Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю з дня заснавання БГУ, пройдуць з 17 па 28 кастрычніка.
Як паведаміла прэс-служба БДУ, 18—21 кастрычніка будуць арганізаваны Дні навукі, у тым ліку комплекс мерапрыемстваў "Маладзёжная навука ў БДУ". 24 кастрычніка ў іх межах адбудзецца ўрачысты сход, сустрэча рэктара з маладымі вучонымі і спецыялістамі. Затым на геаграфічным факультэце, ва ўнутраным дворыку БДУ, адкрыецца выстава навукова-тэхнічных дасягненняў.

25 кастрычніка пройдзе ўрачысты малебен у гонар 90-годдзя БДУ ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы і сустрэча рэктара з заслужанымі ветэранамі БДУ.

26 кастрычніка ў будынку гістарычнага факультэта адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі першаму рэктару БДУ Уладзіміру Пічэту, у галоўным корпусе БДУ — мемарыяльнай дошкі рэктару БДУ з 1957 па 1972 гады Антону Сеўчанку. У гэты ж дзень пройдзе ўрачыстае пасяджэнне вучонага савета ўніверсітэта ў ліцэі БДУ і дыскатэка "Нам 90!" для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ, якую арганізуюць ў Палацы спорту.

27 кастрычніка запланавана юбілейная канферэнцыя "Універсітэт, грамадства, інавацыйнае развіццё", а вечарам — канцэрт класічнай музыкі для гасцей ўніверсітэта ў Белдзяржфілармоніі. 28 кастрычніка канферэнцыя атрымае працяг, адбудзецца сустрэча міністра адукацыі Беларусі з кіраўнікамі замежных дэлегацый, рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў у Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 90-годдзю БДУ.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:09.10.2011
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:2258
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Юбилей Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме