https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Праз Беларусь пачаў курсіраваць новы хуткасны цягнік Масква — Берлін


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Расійскай чыгункі.
17 снежня з Масквы ў першы рэйс адправіўся новы міжнародны цягнік № 13/14 Масква — Берлін, які будзе курсіраваць пад брэндам Swift ("Стрыж"). У першы рэйс з Берліна цягнік Swift адправіцца 18 снежня.

На шляху цягнік зробіць прыпынкі на станцыях Смаленск, Орша, Мінск, Брэст, Цярэспаль, Варшава, Познань, Жэпін, Франкфурт (Одэр).

Упершыню пасажырскі цягнік сфарміраваны з вагонаў, абсталяваных сістэмай аўтаматычнай змены шырыні колавых пар. Гэта дазволіць скараціць час на пераход з каляіны расійскага стандарту на еўрапейскі. Цягніку Swift спатрэбіцца каля 20 хвілін для праходжання па спецыяльна абсталяванай пераводнай прыладзе, тады як цяпер змена колавых пар займае каля дзвюх гадзін. Вагоны для цягніка вырабленыя кампаніяй Patentes Talgo S.L. (Іспанія).

Такім чынам, адлегласць ад Мінска да Берліна цягнік будзе пераадольваць прыкладна за 12 гадзін, а паездка з Масквы да Берліна зойме 20 гадзін (цяпер — каля 25 гадзін), а ад Берліна да Масквы — 20 гадзін 35 хвілін (цяпер — 25 гадзін 56 хвілін).

Цягнік Swift будзе курсіраваць два разы на тыдзень.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2016
 
Дата публикации:17.12.2016
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:698
 
Ключевые слова:
Москва-Берлин Скоростной поезд Swift
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме