У адпаведнасці з дакументам, задачамі санітарнай авіяцыі з`яўляюцца дастаўка медыцынскіх работнікаў да месцаў аказання першай дапамогі, спрыянне ім у дастаўцы хворых або пацярпелых у дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.
Савету міністраў даручана ў шасцімесячны тэрмін вызначыць спрошчаны парадак выкарыстання паветранай прасторы Беларусі суднамі ДААРУ "Авіяцыя", у тым ліку пры выкананні пасадак і узлётаў у населеных пунктах.
Міністэрства аховы здароўя таксама ў шасцімесячны тэрмін павінна закупіць абсталяванне для выканання задач санітарнай авіяцыі з наступнай яго перадачай у аператыўнае кіраванне ДААРУ "Авіяцыя" на бязвыплатнай аснове.
Указ прыняты для ўдасканалення авіяцыйнай дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2017
Мінск, 26 студзеня 2017