https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча ставіць пад пагрозу Шаўковы шлях


У польскай Лодзі міністр абароны забараніў будаўніцтва тэрміналу, дзе павінны былі абслугоўвацца цягнікі з кітайскімі таварамі для краін Еўрасаюза.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мачэрэвіч выказаў парадаксальную думку: нібыта вялікі міжнародны праект Новага Шаўковага Шляху пагражае яго краіне не больш і не менш, як стратай нацыянальнай незалежнасці.

Ён забараніў будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала ў Лодзі, дзе павінны былі абслугоўвацца цягнікі з кітайскімі таварамі для краін Еўрасаюза. Пра гэта — у інтэрв`ю Sputnik Polska доктара Цэзары Каліты з Інстытута грамадскіх навук і бяспекі Універсітэта прыродазнаўчых і гуманітарных навук у Седльцах.
_________________________________

— У чым, на Ваш погляд, значэнне для РП праекта Новага Шаўковага Шляху? Чаму супраць яго настроіўся міністр абароны Польшчы, якія ў яго аргументы?

— Галоўны прынцып развіцця краіны, як сведчыць гісторыя, заключаецца ў тым, каб развіваць камунікацыі, гандлёвыя шляхі з іншымі краінамі, што садзейнічае развіццю рэгіёнаў. А што, уласна, разумець пад словам "цывілізацыя"? Я адказваў на гэтае пытанне ад студэнтаў, шукаў для іх найлепшае абазначэнне, прыйшоўшы да высновы: гэта — парты, масты і дарогі!

А цяпер найбольш важныя ігракі для еўрапейскіх краін — гэта Кітай, Індыя, Турцыя, Іран і, зразумела, Расія. Калі нехта паспрабуе стаць на шляху свабоднага руху тавараў, у яго нічога не выйдзе, не мае шансаў выстаяць на нагах!

Нагадаю, у 19-ым стагоддзі ў Еўропе казалі: "Пакуль тавары перамяшчаюцца з адной краіны ў іншую, салдаты застаюцца на месцах!" Свабодны гандаль зніжае ўзровень ваеннай пагрозы. А наш міністр сцвярджае іншае, прычым, рупіцца аб абароне.

З гісторыі ж мы ведаем: пераважная большасць войнаў узнікала, калі хтосьці забараняў іншым перавозіць тавары, і тады ўсе гандлёвыя сувязі бурыліся… Але міністр абароны, відаць, пра гэта не памятае, інакш як нам успрыняць яго кур`ёзную заяву?

Дарэчы, я жыву ўздоўж чыгункі, па якой кітайскія тавары ідуць у еўрапейскія краіны. І я бачу, як у гарадах, размешчаных уздоўж магістралі, скажам, у Бяле-Падляскай, назіраецца паскоранае развіццё інфраструктуры. А ў гарадах, аддаленых ад чыгункі, відаць адставанне іх развіцця.

Успомнім прымаўку: "Усе дарогі вядуць у Рым!". Бо менавіта дарогі і гандаль сталі асновай дабрабыту Старажытнага Рыма.

А міністр нацыянальнай абароны Польшчы, які павінен перажываць за бяспеку краіны, абвяшчае небяспечны тэзіс пра шкоду гандлю. Гэта яго сцвярджэнне ірацыянальна па сваёй сутнасці, інакш, на жаль, проста не магу сказаць…

— Ці можна сказаць, што Польшча аддала перавагу пашырэнню NATO, а не свайму удзелу ў вялікім міжнародным гандлёвым праекце?

— Я лічу, што, перш за ўсё, нам трэба развіваць кантакты з суседзямі, потым — з астатнім светам, менавіта гэта стане галоўнай гарантыяй бяспекі нашай краіны. Чаму Польшча ўвайшла ў ЕС? І чаму была створана гэтая міжнародная арганізацыя?

Менавіта для забеспячэння гарантый міру і бяспекі асобных краін, каб не ўзнікалі канфлікты, пераходзячыя ў вайну. Нам трэба быць адным з элементаў агульнай сістэмы, а не выстаўляць сябе і свае індывідуалістычныя палітычныя ідэі настолькі дзіўным чынам!

Такое ў нашай гісторыі ўжо было і прыводзіла да шматлікіх бед, у тым ліку, да страты дзяржаўнай незалежнасці. Вось чаму мяне так уразіла, што наш міністр абароны не разумее такіх простых рэчаў і, відаць, не разумее праблем глабальнай палітыкі.

— Дональд Трамп у інтэрв`ю нямецкай газеце "Більд" раскрытыкаваў як NATO, так і Еўрасаюз. NATO ён назваў так: "састарэлая арганізацыя", а Еўрасаюзу прадказаў дэзінтэграцыю. Вы чакаеце пераменаў у палітыцы ЗША і ў сусветнай палітыцы?

— Так, усе ведаюць, што Еўрасаюз зараз перажывае, мякка кажучы, цяжкія моманты, а ваенны блок NATO быў створаны і развіваўся ў іншых палітычных рэаліях. Так што гэтыя структуры патрабуюць пэўнага рэфармавання. Думаю, што Трамп пазірае на іх як бізнэсовец, бачыць, што яны далёка не лепшым чынам працуюць.

Але калі ён з галавой акунецца ў палітыку, у правядзенне рэальных рэформаў, то, мяркую, яму прыйдзецца сутыкнуцца з супрацівам з боку іншых ігракоў з ЕС і NATO. Так, у іх дзейнасць, магчыма, будуць унесены некаторыя карэктывы, але яны не будуць насіць сістэмнага характару. Бо ў іншых ігракоў з гэтых арганізацый ёсць свае ўласныя інтарэсы, з якімі новаму прэзідэнту ЗША давядзецца лічыцца. 

Мінск, 17 студзеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:17.01.2017
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:728
 
Ключевые слова:
Логистика Великий шёлковый путь Китай Польша Падляшша Свободная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме