https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка узмоцніць кантроль аплаты праезду ў паяздах


Такая інфармацыя размешчана на сайце БЧ.
У паяздах Беларускай чыгункі (БЧ) у студзені-верасні бягучага года ў ходзе праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш як 9,1 тыс. чалавек, з іх 7,4 тыс. - за безбілетны праезд і 1,7 тыс. - за курэнне ў забароненых месцах. У выніку кантролю ў паяздах спагнана штрафаў на суму Br115093,76.

Кантралёры-рэвізоры пасажырскіх паяздоў Беларускай чыгункі правялі за студзень-верасень амаль 42,3 тыс. праверак у паяздах гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній, што на 2 тыс. больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Найбольшая іх колькасць (97,5 працэнта) - у паяздах гарадскіх ліній і рэагіянальных ліній эканомкласа. У час пік сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі міліцыі арганізуюцца групавыя праверкі (каля 1,7 тыс. праверак у паяздах у студзені-верасні).

Таксама практыкуюцца дэкады кантролю паяздоў рэгіянальных ліній эканомкласа, у ходзе якіх на працягу месяца кантралюецца больш як 90 працэнтаў паяздоў, што курсіруюць на выбраным напрамку.

"Нараўне з мерамі, што прымаюцца па процідзеянні безбілетнаму праезду, у далейшым плануецца павышэнне колькасці праверак у паяздах, правядзенне на сістэмнай аснове акцый "Стоп - заяц! "(перонны кантроль), ажыццяўленне кантролю паяздоў на ўсім шляху іх руху.

Таксама прапрацоўваецца пытанне аб выкарыстанні ў працэсе работы кантралёрамі-рэвізорамі сучасных спосабаў аўдыя- і відэафіксацыі", - адзначаецца на сайце ведамства.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд.

Штраф за безбілетны праезд у паяздах гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні (цяпер адна базавая велічыня - Br21); у паяздах рэгіянальных ліній - 0,7 базавай велічыні; міжрэгіянальных і міжнародных ліній - 1 базавая велічыня.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах прыводзіць да накладання штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

10 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:927
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Тариф Правила проезда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме