Першы брэндзіраваны самалёт "Белавія" атрымала 15 жніўня, другі прыляцеў 28 верасня. Ліўрэя новага самалёта выканана ў бела-сініх тонах, хвост яго ўпрыгожвае васілёк.
Распрацоўку візуальнай канцэпцыі рэбрэндынгу "Белавія" прафінансавала кампанія Boeing. В авіякампаніі расказалі, што распрацоўка ліўрэі заняла паўтара года.
Асноўнымі распрацоўшчыкамі новага стылю сталі два амерыканскія брэндынгавыя агенцтвы - Teague (інтэр`ер) і Paul Wylde (ліўрэя).
Новы фірменны стыль кампаніі таксама прадстаўлены ў знешнім афармленні карпаратыўных элементаў "Белавія": інтэр`еры самалётаў і офісаў, форма экіпажаў, шаблоны для дакументацыі, афіцыйны сайт, навігацыйныя і рэкламныя паверхні.
У новых Boeing 737-800 устаноўлены сучасныя пасажырскія салоны Boeing Sky Interior, у якіх прадстаўлена асвятленне, што дапамагае пасажырам лягчэй пераносіць змены часавых паясоў і начныя пералёты.
Дызайн і функцыянальнасць салона прадугледжваюць павялічанае месца для ручной паклажы і большую прастору для кожнага пасажыра.
Крэдытныя сродкі на набыццё трох паветраных суднаў выдзеліў Банк развіцця Беларусі.
"Белавія" з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, ажыццяўляючы рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.
22 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА