https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Самалёт "Белавія" прыляцеў з Рыма ў Мінск з сямігадзінным спазненнем


Пра гэта паведамілі ў службе даведак аэрапорта.
Самалёт авіякампаніі "Белавія", што ляцеў з Рыма, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 20 кастрычніка ў 0.40.  Рэйс B2-886 Рым-Мінск павінен быў прызямліцца 19 кастрычніка ў 17.35, але яго вылет з аэрапорта Ф`юмічына быў затрыманы на некалькі гадзін. У выніку борт адправіўся ў Мінску у 22.24.

У прэс-службе авіякампаніі "Белавія" дакладную прычыну затрымкі не ўдакладнілі, выказаўшы меркаванне, што праходзіла звычайная праверка. На думку прадстаўнікоў кампаніі, падстаў для непакою няма. "Мы заўсёды паведамляем, калі ёсць інфармацыйная падстава. З рэйсам з Рыма сур`ёзных праблем не было", - паведамілі ў "Белавія".

20 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.10.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1268
 
Ключевые слова:
Белавія Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме