https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аператар velcom вывеў на рынак рашэнне па забеспячэнні Wi-Fi-інтэрнэту ў наземным транспарце


Аб гэтым паведаміў 20 верасня начальнік упраўлення планавання радыё- і транспартнай сеткі velcom Сяргей Барамыкін падчас тэставання 3G-сувязі ўздоўж магістралі M1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Мабільны аператар velcom вывеў на рынак новае рашэнне — Wi-Fi-інтэрнэт у наземным транспарце пры яго руху. Ім ужо зацікавіліся буйныя кампаніі ў сферы пасажырскіх перавозак.

На днях Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўключыла Wi-Fi-перадатчыкі ў пералік радыёэлектронных прылад, якія не падлягаюць спецыяльнай рэгістрацыі. Тым самым мабільны аператар velcom атрымаў магчымасць вывесці на рынак тэхнічнае рашэнне, над якім працавала каманда спецыялістаў на працягу апошніх месяцаў.

Кампанія velcom распрацавала рашэнне для ўсіх відаў наземнага транспарту. Яно заснаванае на выкарыстанні 3G-сеткі і бесправадных кропак доступу.

Паводле слоў Барамыкіна, сярод асноўных пераваг — высокая хуткасць арганізацыі Wi-Fi-доступу: абсталяванне мантуецца на аўтамабілі або аўтобусе на працягу некалькіх хвілін. Пры гэтым ідэнтыфікацыя карыстальнікаў адбываецца праз адмысловы партал аўтарызацыі. Такая схема ўхваленая рэгулятарам і цалкам адпавядае патрабаванням заканадаўства.

"Цяпер усюды, дзе ёсць 3G-сетка, у тым ліку на транспарце, можна арганізаваць выхад у інтэрнэт, выкарыстоўваючы тэхналогію Wi-Fi. Першыя вынікі, якія мы атрымалі, паказалі, што схема працуе эфектыўна і мае вялікі патэнцыял", — адзначыў Барамыкін.

Развіццю Wi-Fi у аўтатранспарце спрыяюць запуск базавых станцый стандарту UMTS-900 і масавае пакрыццё 3G-сеткай краіны. Да канца лістапада пакрыццё 3G складзе 97% тэрыторыі Беларусі і зраўнуецца з ахопам GSM-сувязі.

Разам з тым у частцы забеспячэння цягнікоў інтэрнэтам ёсць пэўныя складанасці, бо сотавы сігнал павінен пранікаць праз сценкі металічных вагонаў, якія значна таўсцейшыя, чым абшыўка аўтамабіляў. "Гэтая праблема аб`ектыўная для ўсіх аператараў", — сказаў прадстаўнік velcom. Паводле яго слоў, аператар распрацоўвае сваю канцэпцыю забеспячэння ўстойлівага 3G-сігналу ў цягніках.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2016
 
Дата публикации:20.09.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1329
 
Ключевые слова:
3G Wi-Fi Связь Наземный транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме