"Мы прынялі генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах. Там пазначаныя месцы, дзе могуць быць пабудаваныя тыя ці іншыя аб`екты прыдарожнага сэрвісу. Галоўная задача — выкананне даручэнняў, якія былі дадзеныя прэзідэнтам: каб гэта не былі землі сельскагаспадарчага прызначэння, каб прыдарожны сэрвіс размяшчаўся бліжэй да населеных пунктаў, што больш эканамічна выгадна", — цытуе Сівака прэс-служба ўрада.
Паводле слоў міністра, на рэспубліканскіх аўтадарогах ў працэсе будаўніцтва знаходзяцца 90 аб`ектаў, 224 — праектуюцца, і яшчэ 475 пляцовак прапануюцца інвестарам для засваення. Усяго на рэспубліканскіх дарогах больш за 1.700 аб`ектаў рознай спецыялізацыі.
У 2015 годзе на дарогах уведзеныя пасля будаўніцтва і рэканструкцыі 17 аўтазаправачных станцый, 48 пунктаў харчавання і дзве гасцініцы. Міністр паведаміў, што рознічны тавараабарот аб`ектаў прыдарожнага сэрвісу ў 2015 годзе некалькі знізіўся ў параўнанні з 2014 годам — на 16%. "Што да платных паслуг, аказаных юрыдычным і фізічным асобам праз аб`екты прыдарожнага сэрвісу, то іх аб`ём у параўнанні з 2014 годам вырас на 15,4%", — удакладніў Сівак.
"Даступныя і якасныя паслугі прыдарожнага сэрвісу — гасцініц, станцый тэхабслугоўвання, аўтазаправачных станцый, пунктаў харчавання, гандлю і іншых аб`ектаў — гэта не толькі эканамічны складнік, экспарт паслуг, але і імідж краіны", — заявіў на пасяджэнні прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2016
Мінск, 12 красавіка 2016