https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ на майскія святы назначае дадатковыя паязды


Беларуская чыгунка назначыла 8 дадатковых паяздоў у міжрэгіянальных зносінах на майскія святы, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у майскія святы. У гэтыя святочныя дні назначаны 8 дадатковых паяздоў у міжрэгіянальных зносінах", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

З улікам пасажырапатоку работа па назначэнні дадатковых паяздоў на майскія святы прадоўжыцца. У прыватнасці, ужо вядома, што 10 мая дадатковыя паязды будуць курсіраваць па наступных напрамках: Віцебск-Мінск (поезд нумар 713), Мінск-Віцебск (нумар 714), Брэст-Мінск (нумар 608, нумар 664, нумар 711), Мінск-Брэст (нумар 712) Віцебск-Магілёў (нумар 645), Магілёў-Віцебск (нумар 646).

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення назначаных дадатковых паяздоў можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

11 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:901
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме