https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія турысты, якія трапілі ў аварыю ў Чэхіі, вярнуліся на радзіму


Пра гэта паведаміла беларускае пасольства ў Чэшскай Рэспубліцы.
Аўтобус з беларускімі турыстамі — удзельнікамі ДТЗ у Чэхіі, паспяхова прыбыў у Беларусь. У чэшскіх бальніцах застаюцца тры чалавекі.

У сваю чаргу беларускае МЗС на сваёй старонцы ў "Твітэры" паведаміла, што ў Беларусь прыбылі трое пацярпелых у аварыі і асобы, якія іх суправаджаюць. "Пасольства трымае на кантролі сітуацыю з грамадзянамі, якія засталіся ў бальніцах", — гаворыцца ў паведамленні.

Шостага студзеня ў Чэхіі беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ на слізкай дарозе паміж населенымі пунктамі Горжычкі і Чэска-Скаліцэ.

Паводле наяўнай інфармацыі, вадзіцель рухаўся з мінімальнай хуткасцю, аб`язджаючы асноўную трасу з-за яе блакавання ў сувязі з умовамі надвор`я.

Турыстычная група з 49 чалавек (дзеці разам з бацькамі) ехала з Прагі ва Вроцлаў. Было шпіталізавана больш за 15 чалавек. Па стане на вечар 7 студзеня ў чэшскіх бальніцах заставаліся трое пацярпелых, паведамляла МЗС.

БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2016
 
Дата публикации:08.01.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Авария Чехия ДТП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме