https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў XI літоўска-беларускім эканамічным форуме, які праходзіць 8—10 чэрвеня ў Марыямпале


Пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ.
Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў працы тэматычнай секцыі "Супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі". 

Прадстаўнікі БЧ выступяць на форуме з дакладамі і прэзентуюць транспартна-лагістычны патэнцыял беларускай магістралі. Удзельнікі мерапрыемства будуць азнаёмленыя са станам і перспектывамі развіцця грузавых перавозак у зносінах Беларусь — Літва, развіццём інтэрмадальных перавозак. 

Як адзначыла прэс-служба, АТ "Літоўскія чыгункі" з`яўляецца адным з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі. Паводле вынікаў студзеня—красавіка гэтага года вываз грузаў чыгуначным транспартам з Беларусі прызначэннем у Літву і яе парты павялічыўся на 8,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2014 года. Пры гэтым вываз чорных металаў узрос у два разы, лясных грузаў — на 41,1%, угнаенняў — на 4,8%, нафтапрадуктаў — на 2,1%. 

У мэтах "аператыўнага вырашэння лагістычных задач у Балтыйскім рэгіёне, прыцягнення дадатковых аб`ёмаў грузаперавозак, прасоўвання і ўзмацнення канкурэнтных пазіцый на знешніх рынках транспартных паслуг" у Літве функцыянуе прадстаўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства "Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр" Беларускай чыгункі — ЗАТ "Белінтэртранс-Літва". 

Працягваецца праца па развіцці праекта перавозкі грузаў у складзе цягніка камбінаванага транспарту "Вікінг", маршрут якога праходзіць цераз Украіну, Беларусь і Літву і злучае ланцуг марскіх кантэйнерных і кантрэйлерных ліній Балтыйскага рэгіёна з аналагічнай сістэмай Чорнага, Міжземнага і Каспійскага мораў. У студзені—красавіку гэтага года па Беларускай чыгунцы ў абодвух напрамках ім было перавезена 14,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што складае 110,4% да аналагічнага перыяду 2014 года. Удзельнікі праекта праводзяць працу, скіраваную на працяг маршруту цягніка камбінаванага транспарту "Вікінг" у напрамку Турцыі з далейшай перспектывай працягу ў Азербайджан і цераз Каспійскае мора ў Казахстан. Гэта дазволіць павялічыць аб`ём перавозак грузаў і частату адпраўлення цягніка. На чарговай нарадзе ўдзельнікаў праекта "Вікінг" у Вільнюсе ў красавіку 2015 года да праекта далучылася Грузінская чыгунка. 

Беларуска-літоўскія эканамічныя форумы праводзяцца на штогадовай аснове па чарзе ў Беларусі і Літве і з`яўляюцца эфектыўнай пляцоўка для абмеркавання шырокага кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асноўнай тэмай сустрэчы ў Марыямпале з`яўляецца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін, уключаючы ўзаемадзеянне ў галіне транспарту, транзіту і лагістыкі, фінансавых рынкаў і банкаўскіх паслуг, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:08.06.2015
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Литва Логистика Евросоюз Беларуская чыгунка Контейнерные перевозки "Викинг" Бизнес-форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме