https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" адкрыла авіязносіны паміж Мінскам і Алматы


Першы рэгулярны рэйс авіякампаніі "Белавія" па маршруце Мінск — Алматы адбыўся 29 красавіка.
Як паведамляе прэс-служба "Белавія", палёты ў міжнародны аэрапорт Алматы (Рэспубліка Казахстан) будуць выконвацца на самалётах Boeing 737-800NG два разы на тыдзень у начны час. Час у палёце складзе 4 гадзіны 45 хвілін. Мінімальны кошт пералёту ў эканамічным класе абслугоўвання складае ад 386 еўра туды і назад і ад 208 еўра ў адзін бок (кошт з улікам таксаў і збораў аэрапорта). 

У "Белавія" адзначаюць, што паміж Мінскам і Алматы існуюць цесныя эканамічныя сувязі і патрэба падарожнічаць паміж двума гарадамі. Адкрыццё гэтага рэйса стала магчымым дзякуючы набыццю авіякампаніяй у лізінг двух паветраных суднаў Boeing 737-800 новага пакалення з павялічанай далёкасцю палёту і большай змяшчальнасцю ў параўнанні з іншымі самалётамі авіякампаніі. 

"Спецыяльна да адкрыцця гэтага рэйса авіякампанія "Белавія" распрацавала новы тарыфны прадукт для пасажыраў, якія асабліва цэняць камфорт падчас палёту. На рэйсе ў Алматы мы будзем апрабоўваць новы клас абслугоўвання — прэміум эканом, які пасля будзе даступны і на іншых напрамках", — падзяліўся намеснік генеральнага дырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец на прэзентацыі новага авіярэйса ў нацыянальным аэрапорце Мінск. 

Пры планаванні палётаў паміж Мінскам і Алматы асаблівая ўвага была нададзеная забеспячэнню двухбаковых стыковак з пунктамі Еўропы і Расіі. Для пасажыраў, якія падарожнічаюць цераз Мінск, працэдуры мытнага афармлення багажу ў аэрапорце спрошчаныя. 

У 2014 годзе была ўкаранёная тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, у адпаведнасці з якой транзітныя пасажыры, што ажыццяўляюць пералёт з перасадкай у мінскім аэрапорце з любога пункта, у тым ліку з аэрапортаў Мытнага саюза, могуць не атрымліваць багаж у Мінску. Пры адсутнасці неабходнасці пісьмовага дэкларавання рэчаў багаж пасажыра можна зарэгістраваць у пункце вылету на ўвесь маршрут да канчатковага пункта. 

Паводле летняга раскладу 2015 года авіякампанія "Белавія" будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў пяць гарадоў Казахстана — Алматы, Астану, Караганду, Кастанай, Паўладар. 

"Белавія" ажыццяўляе ўласныя рэгулярныя рэйсы па 46 маршрутах у 27 краін Еўропы, СНД і Азіі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 красавіка 2015
 
Дата публикации:30.04.2015
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1648
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки Мінск Алматы Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме