https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі адзначаюць рост транзітных перавозак з Кітая ў Еўропу


Аб гэтым 7 красавіка заявіў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.
Міністр расказаў, што папярэднія гады нямала ўвагі ўдзялялася дыверсіфікацыі рынку транспартных паслуг. Гэта праявілася ў арыентацыі беларускіх аўтатранспартных прадпрыемстваў на новыя рэгіёны, павелічэнні аб`ёму перавозак з шэрага дзяржаў. Напрыклад, Кітай у 2014 годзе ў 3,1 раза нарасціў кантэйнерныя перавозкі ў Еўропу праз Беларусь. За першыя два месяцы 2015-га адзначаны рост у 2,2 раза ў параўнанні са студзенем-лютым папярэдняга года.

Анатоль Сівак адзначыў прырост транзітных грузавых патокаў з краін Балтыі ва Украіну. "Спадзяёмся, што 126 працэнтаў, якія ёсць у гэтым годзе за два месяцы, будуць падрастаць", - дадаў ён. У Беларусі, паводле слоў міністра, чакаюць, што аб`ём транзіту грузаў у 2015 годзе будзе як мінімум на ўзроўні 2014-га.

Ацэньваючы бягучую сітуацыю ў галіне, міністр адзначыў, што вынікі студзеня не ў поўнай меры адлюстроўваюць рэальную карціну. Транспартны комплекс, як і іншыя экспартна арыентаваныя галіны, сутыкнуліся з праблемай курсавых розніц, якія былі аднесены на затраты. Аператыўныя даныя двух першых месяцаў паказваюць, што з 419 арганізацый галіны адмоўны фінансавы вынік будуць мець 13-15. Запазычанасць па зарплаце на 1 красавіка па прадпрыемствах транспартнага комплексу адсутнічае.

7 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2015
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:881
 
Ключевые слова:
Логистика Транзит Товарооборот Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме