У прыватнасці, паводле інфармацыі прэс-службы Беларускай чыгункі, адмяняюцца цягнікі:
№ 744/743 Мінск — Бабруйск (з 22 па 25 ліпеня);
№ 746/745 Мінск — Бабруйск (з 21 па 25 ліпеня);
№ 742 Мінск — Жлобін (з 21 па 24 ліпеня);
№ 741 Жлобін — Мінск (з 22 па 25 ліпеня);
№ 615/622 Гомель — Мінск (з 22 па 24 ліпеня).
БЧ просіць пасажыраў, якія ўжо набылі білеты на гэтыя цягнікі ў названы перыяд, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім павінны вярнуць поўны кошт праязных дакументаў.
Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем работ па мадэрнізацыі прылад чыгуначнай аўтаматыкі з 21 па 25 ліпеня будзе зменены расклад руху шэрагу цягнікоў на ўчастку Мінск — Жлобін. Пры гэтым змяняецца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў, якія курсіруюць па маршрутах Гомель — Мінск, Адэса — Мінск, Мінск — Сімферопаль, Жытомір — Баранавічы, і некаторых іншых.
БЧ прыносіць пасажырам прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці і просіць сачыць за змяненнямі ў раскладзе руху цягнікоў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у касах чыгуначных вакзалаў, а таксама ў даведачных службах БЧ.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2014