Расія, Беларусь і Казахстан дамовіліся аб стварэнні адзінай навігацыйнай прасторы
Пра гэта заявіў кіраўнік адміністрацыі Крамля Сяргей Іваноў на форуме «Навітэх-2014″, паведамляюць інфармагенцтвы.
«Сярод нашых прыярытэтаў — стварэнне адзінай навігацыйнай прасторы Расіі, Казахстана і Беларусі. Адпаведныя дамоўленасці, пісьмовыя дамоўленасці, ужо дасягнуты», — падкрэсліў ён.