https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка прыгразіў чыноўнікам "адкруціць галовы" за зрыў праграмы развіцця лагістычнай галіны


Затрымка будаўніцтва звязана з адсутнасцю цікавасці да гэтых праектаў з боку інвестараў.
Падчас наведвання транспартна-лагістычнага цэнтра "Мінск-Белмытнясэрвіс 2" Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне тым, як выконваецца праграма развіцця лагістычнай сістэмы Беларусі да 2015 года.

Як праінфармаваў віцэ-прэм`ер урада Пётр Пракаповіч, у адпаведнасці з праграмай да 2015 года ў краіне павінна быць створана 36 лагістычных цэнтраў, але пакуль уведзена ў эксплуатацыю менш за палову.

Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб адказнасці за зрыў праграмы. "Будзе тое, што з дрэваапрацоўкай (пасля наведвання Лукашэнкі ААТ "Барысаўдрэў" 8 лістапада шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў пазбавіліся пасадаў. — БелаПАН.). Я вам проста адкручу галовы, пад паху пакладу, і вы, калі зможаце, пойдзеце. Я вам не дарую, гэта шалёныя грошы, гэта каласальныя грошы", — заявіў кіраўнік дзяржавы, фрагмент выступлення якога паказаў тэлеканал "Беларусь 1".

На думку Лукашэнкі, гэтая праграма акупіцца "за шэсць з паловай — максімум сем гадоў". "Што такое — праект акупляецца за шэсць гадоў? Грошы ўсе адбіваеш, як гэта жулікі гавораць. А мы яшчэ думаем: трэба не трэба, прыцягнуць не прыцягнуць. А потым я вас спытаю: а як жа вы іх прыцягвалі? Апошняе пасяджэнне віцэ-прэм`ер правёў, пасля Кабякова прызначаны віцэ-прэм`ер, аж 30 хвілін (праз паўгода пасля прызначэння Андрэя Кабякова кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта пасаду прэм`ер-міністра ў студзені 2013 года заняў Пётр Пракаповіч. — БелаПАН.). Сабраліся, 10 хвілін паглядзелі адзін на аднаго і разышліся. Вось як урад працуе па выкананні праграмы", — абурыўся Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2013
 
Дата публикации:15.11.2013
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:1339
 
Ключевые слова:
Логистика Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме