https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнікі ўрадаў СНД падпісалі Канцэпцыю антытэрарыстычнай дзейнасці на чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц СНД на пасяджэнні савета ў шырокім фармаце


Пасяджэнне адбылося 31 мая ў Мінску.
Дакумент уяўляе сабой сістэму поглядаў на асноўныя напрамкі і формы супрацоўніцтва ў галіне антытэрарыстычнай дзейнасці на чыгуначным транспарце. Ён базіруецца на агульнапрызнаных прынцыпах і нормах міжнароднага права і дзеючых у краінах СНД нарматыўных прававых актах, якія вызначаюць агульнадзяржаўную сістэму процідзеяння тэрарызму на чыгуначным транспарце.

Канцэпцыя прадугледжвае выпрацоўку ўзгодненых падыходаў, удасканаленне нарматыўна-прававой базы супрацоўніцтва, ацэнку неабароненасці аб`ектаў транспартнай інфраструктуры і транспартных сродкаў з выпрацоўкай рашэнняў па іх абароне ад тэрарыстычных актаў і інш.

Кіраўнікі ўрадаў таксама разгледзелі шэраг іншых пытанняў, якія рэгулююць супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння бяспекі. Так, удзельнікамі пасяджэння падпісана Рашэнне аб фінансаванні работ па стварэнню Адзінай сістэмы ўліку грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія ўязджаюць на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Пагадненне па прафілактыцы і тушэнню прыродных пажараў на прагранічных тэрыторыях дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў для узброеных сіл краін СНД.

Акрамя таго, разгледжаны шэраг дакументаў, накіраваных на далейшае ўдасканаленне дзейнасці органаў СНД, у тым ліку Пагадненне аб шматбаковай міждзяржаўнай спецыялізацыі вытворчасці і паставак насення сартоў і гібрыдаў сесльскагаспадарчых культур, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур і вінаграду і Рашэнне аб спыненні дзеяння Палажэння аб Міжурадавым каардынацыйным савеце па пытаннях насенняводства Садружнасці Незалежных Дзяржаў; Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы афіцыйнай статыстыкі і Рашэнне аб спыненні дзеяння Палажэння аб Міждзяржаўным статыстычным камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў; Пагадненне аб Статуце Міжурадавага савета дарожнікаў і Рашэнне аб новай рэдакцыі Статута Міжурадавага савета дарожнікаў.

Падпісаны і Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб стварэнні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтву ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі ад 4 чэрвеня 1999 года і аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Каардынацыйным савеце кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Усяго на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД быў разгледжаны 31 праект дакументаў, нацэленых на пашырэнне і паглыбленне эканамічных і гуманітарных сувязей, забеспячэнне бяспекі, далейшае развіццё супрацоўніцтва ў іншых прыярытэтных напрамках дзейнасці Садружнасці.

31 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2013
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:1061
 
Ключевые слова:
Железная дорога Терроризм Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме