https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


BelToll забяспечыць магчымасць вяртання залогу за бартавыя ўстройствы ў бліжэйшы час


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе нацыянальнай электроннай сістэмы збору платы за праезд па аўтадарогах Беларусі BelToll.
Магчымасць вяртання залогаў за выдадзеныя бартавыя ўстройствы сістэмы BelToll і астатку сродкаў на рахунках на банкаўскія плацежныя карткі будзе забяспечана ў бліжэйшы час.

Сецыялісты ўдакладнілі, што ўчора адзначаліся праблемы з адпаведнай праграмай. Так, у час арганізацыі тэхнічнага рашэння па вяртанню сродкаў на банкаўскую плацежную картку ўзнікалі затрымкі па тэрмінах. "Аператар сістэмы BelToll прымае ўжо неабходныя меры для выпраўлення гэтай праблемы", - канстатавалі ў ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз".

Плануецца, што арганізацыя ўстойлівага ў далейшай рабоце рашэння зойме некалькі дзён. "BelToll просіць выбачэння ва ўсіх карыстальнікаў, у каго ўзніклі праблемы пры вяртанні сродкаў на банкаўскую плацежную картку, і запэўнівае, што ўсе сродкі будуць вернуты карыстальнікам платных дарог, як толькі такая магчымасць будзе забяспечана", - паведамілі ў кампаніі.

BelToll - гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткай адлегласці, што дае магчымасць спаганяць зборы з карыстальнікаў дарог без спынення транспартных сродкаў.

Цяпер сістэма ахоплівае 815 км беларускіх дарог. Работы па пашырэнню сеткі вядуцца на ўчастках рэспубліканскіх дарог М-4 (Мінск-Магілёў) і М-5 (Мінск-Гомель).

Тарыфы за перамяшчэнне па беларускіх аўтамагістралях устаноўлены ў залежнасці ад тэхнічна дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восей і складаюць ад 0,04 еўра да 0,12 еўра за кіламетр.

У адпаведнасці з указам нумар 426 ад 27 верасня 2012 года ад дарожных збораў вызваляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі краін Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т. Бясплатна змогуць праехаць мапеды і матацыклы, зарэгістраваныя ў Беларусі, колавыя трактары і самаходныя машыны, транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, а таксама якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку. Не трэба будзе плаціць вадзіцелям маршрутак для гарадскіх перавозак пасажыраў, аўтамабіляў, якія прымяняюцца для аказання меддапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Беларусі і іншых краін.

Кіруе работай BelToll у Беларусі кампанія-аператар ЗТАА "Капш Тэлематык Сэрвісіз", у задачы якой уваходзіць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы і ажыццяўленне ўсіх неабходных функцый, звязаных з яе дзейнасцю.

15 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1599
 
Ключевые слова:
Платные автодороги Платёжные карточки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме