https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авіякампанія "Люфтганза" (Германія) 23 красавіка аднавіла авіязносіны паміж Мінскам і Франкфуртам


Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Нацыянальнага аэрапорта Мінск Васіль Корнеў.
Ён удакладніў, што сёння ў расклад уключана два рэйсы нямецкага авіяперавозчыка. Ужо адбыўся вылет у 6.20 па мясцовым часе ў Франкфурт. З гэтага ж горада вечарам у 23.40 чакаецца прылёт самалёта "Люфтганзы" ў беларускую сталіцу.

На працягу 22 красавіка былі адменены чатыры рэйсы авіякампаніі ў зносінах Мінск-Франкфурт з-за забастоўкі работнікаў нямецкага авіяперавозчыка. Авіякампанія апавясціла аэрапорт аб намечанай падзеі загадзя, таму рэйсы не значыліся ў графіку палётаў.

Як 22 красавіка ўдакладнілі ў маскоўскім прадстаўніцтве "Люфтганзы", авіяперавозчык прапаноўваў пасажырам, якія жадаюць ляцець без перасадкі, адправіцца з Мінска ў Франкфурт 24 красавіка, аднак палёты адноўлены на дзень раней.

Нагадаем, што персанал "Люфтганзы" быў незадаволены адмовай кіраўніцтва павялічыць заработную плату на 5 працэнтаў, у сувязі з гэтым прафсаюз заклікаў да забастоўкі супрацоўнікаў авіякампаніі ў аэрапортах Германіі, у сувязі з чым адбыўся збой у раскладзе. Усяго нямецкі перавозчык адмяніў каля 2 тыс. палётаў з Гамбурга, Мюнхена, Берліна і іншых гарадоў.

Гэта ўжо не першая забастоўка ў буйнейшага нямецкага авіяперавозчыка. Пратэсты ў верасні мінулага года прывялі да шматмільённых страт, з-за чаго падаражэлі білеты. "Люфтганза" адмяняла па гэтай жа прычыне рэйсы з Мінска. Апошні такі выпадак адбыўся 21 сакавіка.

23 красавіка 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2013
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:1508
 
Ключевые слова:
Люфтганза Авиаперевозки Забастовка Зарплата Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме