З новых вагонаў плануецца сфармаваць 7 чатырохвагонных электрацягнікоў. Яны будуць уведзены ў эксплуатацыю пасля адкрыцця другога ўчастка трэцяй лініі мінскага метро.
Кожны вагон будзе маторным, а новыя саставы забяспечаць скразным праходам. У дзвярэй прадугледжана вонкавая светлавая сігналізацыя адкрытага і закрытага стану. Галаўныя ж вагоны абсталююць месцамі для маламабільных пасажыраў. У пасажырскім салоне ўсталююць эрганамічныя канапы, а таксама сучасныя сістэмы інфармавання, забеспячэння мікраклімату, відэаназірання, шума — і цеплаізаляцыі. Цягнікі будуць аснашчаны сучасным асінхронным цягавым прывадам.
Адпаведны кантракт Мінскі метрапалітэн падпісаў з АТ «Метровагонмаш».
Расійскае прадпрыемства супрацоўнічае з Мінскім метрапалітэнам з моманту запуску падземкі ў 1984 годзе. Усяго ў беларускай сталіцы курсуюць 346 вагонаў, вырабленых у Мыцішчах.
Звязда, 22 сакавіка 2023