«Міжнародны аэрапорт Кальцова склаў рэйтынг пунктуальнасці авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў Екацярынбург. Па выніках мінулага года ў тройку лідараў увайшла «Белавія», — распавялі ў прэс-службе.
Пры ацэнцы ўлічваўся час затрымак (затрымкай лічылася адхіленне больш чым на 15 хвілін ад раскладу, калі на гэта не паўплывалі метэаўмовы).
Звязда, 27 студзеня 2023