У працэсе заняткаў слухачоў навучаць кіраваць трамваем. У машыне ўсё кіраванне падпарадкавана пэўным правілам. Весці трамвай трэба хутка і плаўна, уваходзіць у паварот правільна. Галоўная задача кіроўцы — бяспечная перавозка пасажыраў па зададзеным маршруце і вызначаным графіку. Акрамя звычайных правіл дарожнага руху кіроўца павінен добра ведаць механіку вагона, спецыфіку функцыянавання кантактнай сеткі і не толькі.
Прайсці навучанне, набыць новую кваліфікацыю і гарантаванае месца працы могуць беспрацоўныя грамадзяне, зарэгістраваныя ў службе занятасці Мінска. Падчас навучання выплачваецца стыпендыя, таксама можа быць аказана матэрыяльная дапамога. Па заканчэнні курса выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі.
Пачынаюцца заняткі ў першай дэкадзе красавіка. Навучанне бясплатнае. Зацікаўленым трэба звяртацца ў службу занятасці г. Мінска (вул. Берасцянская, 20).
Звязда, 11 студзеня 2023