Міністр адзначыў, што цікавасць беларусаў да электратранспарту расце. «Вынікі бачныя нават па колькасці электрамабіляў, якія набываюць грамадзяне. Людзі бачаць у гэтым экалагічна чысты транспарт», — сказаў Віктар Каранкевіч.
Міністэрства праводзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю электратранспарту, у тым ліку і сённяшняе электраралі Minsk Electro — 2022.
«Павялічваюцца і аб’ёмы спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі для электратранспарту. За сем месяцаў 2022 года гэты паказчык вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года з 5,8 млн кВтч да 8 млн кВтч», — канстатаваў Віктар Каранкевіч.
Звязда, 10 верасня 2022